За парушэнні трэба адказваць
Інспектары нагляду і прафілактыкі РАНС правялі праверку цэнтралізаванай клубнай сістэмы, дырэктарам якой з’яўляецца Святлана КАНДРАЦЬЕВА.
У ходзе правядзення выбарачнай праверкі выяўлена шмат парушэнняў пажарнай бяспекі.
Планы эвакуацыі не адпавядаюць патрабаванням пастановы МНС ад 20.04.2019 №21. Не вызначаны парадак падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у гэтай сферы, адсутнічае шэраг неабходных нарматыўных дакументаў.
У раённым Цэнтры культуры не арганізавана работа добраахвотнай пажарнай дружыны і пажарна-тэхнічнай камісіі. Не праводзяцца супрацьпажарныя інструктажы з тэхперсаналам. Не забяспечаны спраўны стан унутранага супрацьпажарнага водаправода, не праведзена перазарадка 36 вогнетушыцеляў. Дэкарацыі, бутафорыя, сцэнічнае і выставачнае афармленне, драпіроўкі і шторы выраблены з гаручых матэрыялаў.
У Ланькаўскім СЦК і ВЧ унутраны супрацьпажарны водаправод знаходзіцца ў няспраўным стане, дэкарацыі і драпіроўкі выраблены з гаручых матэрыялаў. Будынак не даўкамплектаваны вогнетушыцелем.
У бытавым памяшканні Цяхцінскага СДК электрычны свяцільнік не абсталяваны ахоўным плафонам. Памяшканне кацельні не ў поўным аб’ёме ўкамплектавана першаснымі сродкамі пажаратушэння. Комін ацяпляльнага катла не адпавядае патрабаванням ТНПА.
У Кудзінскім СК электрычны свяцільнік перад уваходам у памяшканне кацельні не мае ахоўнага плафона.
У Вішоўскім СЦК і ВЧ няспраўны супрацьпажарны водаправод, дэкарацыі і іншае афармленне выраблены з гаручых матэрыялаў.
Не праведзена перазарадка 2 вогнетушыцеляў у Лебядзянкаўскім СДК.
У сельскім клубе ў Заполлі электрычны свяцільнік, размешчаны на сцэне, не абсталяваны ахоўным плафонам. Не адпавядае патрабаванням комін ацяпляльнай печы ў актавай зале.
У Машчаніцкім сельскім клубе ў ацяпляльнай печы маюцца расколіны.
За парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы.
Юрый МАРОЗАЎ,
старшы інспектар ІніП РАНС.