Варта спіць, а служба ідзе
Захаванасць маёмасці суб’ектаў гаспадарання залежыць не толькі ад тэхнічнай аснашчанасці і ўмацаванасці ахоўных аб’ектаў. Важную ролю адыгрывае чалавечы фактар.
Можна вылучыць тыповыя парушэнні пры ажыццяўленні ахоўнай дзейнасці ў арганізацыях раёна:
— не забяспечваецца прафесійная падрыхтоўка работнікаў, якія ажыццяўляюць ахоўную дзейнасць;
— адсутнічае сістэма іх кантролю за нясеннем службы;
— не пазней, як за адзін месяц з дня прыёму на працу не падаюцца ў Дэпартамент аховы спісы работнікаў, зноў прынятых на працу;
— у работнікаў аховы адсутнічаюць службовыя пасведчанні і жэтоны;
— новапрыбылыя работнікі аховы не праходзяць ацэнку ведаў у вызначаным Міністэрствам унутраных спраў парадку.
Супрацоўнікі раённага аддзялення Дэпартамента аховы ў ходзе правядзення маніторынгаў арганізацый па якасці выканання службовых абавязкаў работнікамі варты выявілі наступныя парушэнні: 3 работнікі аховы адсутнічалі на месцы, 5 — спалі на пасту.
Адзінай надзейнай абаронай ад злачынных замахаў на маёмасць арганізацый з’яўляецца ахова яе падраздзяленнямі Дэпартамента аховы МУС РБ. Ахова ажыццяўляецца асобамі, якія прайшлі строгі адбор і маюць высокую прафесійную падрыхтоўку.
Аляксандр ДУДКІН,
начальнік раённага аддзялення Дэпартамента аховы.