Па 17 кастрычніка праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Захавай сваё жыццё”.
Падчас яе супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі асаблівую ўвагу накіруюць на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, веласіпедыстаў, пешаходаў, якія знаходзяцца на дарозе ў цёмны час сутак. Таксама ўвага будзе надзяляцца прапагандзе выкарыстання імі святлоадбівальных элементаў, флікераў, камізэлек павышанай бачнасці.
Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,
інспектар АДАІ РАУС.