Наездзіў на “справу”
Жыхар аграгарадка Вішоў Д. вырашыў пакатацца на чужым аўтамабілі і зрабіў ДТЗ.
9 кастрычніка ў РАУС звярнуўся магіляўчанін. Ён патлумачыў праваахоўнікам, што прыехаў да маці ў вёску Лямніца, прыпаркаваў свой аўтамабіль каля дома, а раніцай наступнага дня пабачыў яго пабітым.
Супрацоўнікі АКВ РАУС сумесна з АДАІ ўстанавілі карціну здарэння. Віноўным аказаўся непрацуючы жыхар Вішова Д., які скраў чужы аўтамабіль, ноччу катаўся на ім, зрабіў ДТЗ і ўцёк з месца здарэння.
Да таго ж, у вішаўчаніна не было права на кіраванне транспартнымі сродкамі.
Парушальніка чакае не толькі адміністрацыйная адказнасць. Па факце ўгону аўтамабіля ўзбуджана крымінальная справа.
Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,
інспектар АДАІ РАУС.