Выявілі шэраг парушэнняў
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці выяўлены шэраг парушэнняў і недахопаў пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю ў Чэрыкаўскім раёне.
Па выніках праверкі Чэрыкаўскаму райвыканкаму прапанавана актывізаваць працу па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемую маёмасць, забяспечыць дзяржаўную рэгістрацыю больш за 260 аб’ектаў нерухомасці, ліквідаваць парушэнні пры перадачы дзяржаўнай маёмасці ў арэнду і размяшчэнні ў Чэрыкаве сродкаў вонкавай рэкламы, і шэраг іншых.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.