Темы

Быць сучасным, адукаваным, практычным

Дзеля прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі  Беларусь 11 лістапада 2008 года далучылася да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння.

– Гэта свята атрымала статус міжнароднага, паколькі прыняць удзел у праекце пажадалі каля 20 краін, – распавядае карэспандэнту “Зары над Друццю” намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі-дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл МАЛАШЭНКА. – А Беларусі ёсць чым ганарыцца ў гэтай сферы, паколькі ў нашай краіне на працягу больш за чвэрць стагоддзя паслядоўна праводзіцца дзяржаўная палітыка ў галіне энергазберажэння. 

Адзначым, што дзяржаўнае кіраванне ў гэтай сферы ажыццяўляе ўпаўнаважаны на тое рэспубліканскі орган, якім з’яўляецца Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі краіны.

Наш суразмоўца адзначае, што дакументы, якія прынятыя ў галіне энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, улічваюць сучасныя рэаліі і выклікі, арыентуюць усе сферы эканамічнага і сацыяльнага жыцця на пастаяннае ўкараненне энергаэфектыўных тэхналогій, правядзенне мадэрнізацыі, асваенне інавацый і інвестыцый, фарміраванне і выхаванне культуры беражлівага стаўлення да ўсіх відаў энергарэсурсаў.

Развіццё нацыянальнай эканомікі, а таксама яе найважнейшых галін, якімі з’яўляюцца прамысловасць і энергетыка, непарыўна звязаны з энергазберажэннем.

– У рэспубліцы вядзецца сур’ёзная работа па павелічэнні выкарыстання мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у якасці альтэрнатыўных нафце і газу, – дадае Міхаіл Пятровіч. – Сфарміравана доўгатэрміновая палітыка па развіцці аднаўляльных крыніц энергіі, доля якіх у валавым спажыванні паліўна-энергетычных рэсурсаў павялічылася і ўжо склала 6,2 працэнта. Доля мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у валавым спажыванні паліўна-энергетычных рэсурсаў вырасла да ўзроўню 2010 года на 0,8 працэнта і дасягнула 15,5 працэнта.

Вытворчасць электраэнергіі на гідраэлектрастанцыях павялічылася ў 3,2 раза, на паветраўстаноўках – у 75 разоў. За апошнія чатыры гады выпрацоўка электраэнергіі сонечнымі ўстаноўкамі вырасла ў 70 разоў.

– Сістэмная работа ў сферы энергазберажэння дазволіла дасягнуць значных вынікаў. Узровень энергаэфектыўнасці айчыннай эканомікі можна ацаніць па паказчыку энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукта, – тлумачыць Міхаіл Малашэнка. – У 1990 годзе Беларусь была адной з самых энергаёмістых рэспублік СССР. Аднак, своечасова прынятыя меры і мэтанакіраваная праца ў значнай ступені вызначылі вынікі па энергазберажэнні і забеспячэнні ўстойлівай тэндэнцыі па зніжэнні энергаёмістасці ВУП.

Па апошніх дадзеных Міжнароднага энергетычнага агенцтва, у 2016 годзе фактычны паказчык энергаёмістасці ВУП Беларусі склаў 0,16 тоны нафтавага эквіваленту на 1 тыс. долараў ЗША (ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці і ў цэнах 2010 года) супраць 0,55 тоны нафтавага эквіваленту на 1 тыс. даляраў у 1990 годзе. Гэта значыць, ён знізіўся ў адносінах да 1990 года амаль у 3,5 раза.

Беларусь дасягнула ўзроўню энергаёмістасці такіх развітых краін з падобнымі кліматычнымі ўмовамі, як Канада і Фінляндыя.

У Міжнародны дзень энергазберажэння ва ўсіх краінах, дзе адзначаецца гэтае свята, праходзяць мерапрыемствы, галоўная задача якіх – інфармаваць людзей пра важнасць эканоміі энергарэсурсаў, расказваць пра спосабы энергазберажэння і існуючыя аднаўляльныя крыніцы энергіі. У многіх гарадах свету ў гэты дзень праводзяцца тэматычныя канферэнцыі, выставы і акцыі, у навучальных установах арганізоўваюцца ўрокі, прысвечаныя тэме энергазберажэння.

Дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашэнка, распавёў аб тым, што кожны год у Беларусі да гэтага дня Дэпартамент і яго рэгіянальныя ўпраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў ладзяць цэлы шэраг тэматычных мерапрыемстваў: семінары, канферэнцыі, круглыя сталы… На іх у якасці лектараў выступаюць як беларускія эксперты, так і прадстаўнікі міжнародных кампаній. Арганізуецца таксама і шэраг вулічных акцый, па тэлевізійных каналах і ў грамадскім транспарце транслюецца сацыяльная рэклама па тэмах энергазберажэння, праводзяцца прэс-туры на аб’екты энергазберажэння, праходзяць адкрытыя ўрокі і інфармацыйныя гадзіны з удзелам кіраўнікоў мясцовых органаў улады, конкурсы малюнкаў і займальныя віктарыны.

Міхаіл Пятровіч дадаў, што адна з найважнейшых задач, якія стаяць перад Дэпартаментам, – гэта  папулярызацыя эканамічных, экалагічных і сацыяльных пераваг эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, садзейнічанне выкарыстанню мясцовых відаў паліва, у тым ліку аднаўляльных крыніц энергіі. І тут, вядома, вельмі важна, каб заканадаўча замацаваная дзяржаўная палітыка энергазберажэння мела водгук і як мага больш шырокую падтрымку ў грамадстве.

Выступаючы ў якасці нагляднага і кантрольнага органа выканання праграм, мерапрыемстваў і мэтавых паказчыкаў энергазберажэння, Дэпартамент адначасова займаецца і распаўсюджваннем інфармацыі пра спосабы і практычныя вынікі эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Энергазберажэнне эканамічна выгадна кожнаму грамадзяніну і дзяржаве ў цэлым, перакананы кіраўнік Дэпартамента па энергаэфектыўнасці. Мерапрыемствы па эканоміі энергарэсурсаў у два з паловай-тры разы танней, чым вытворчасць і дастаўка спажыўцам такой жа колькасці зноў атрыманай энергіі.

Самыя простыя спосабы энергазберажэння даступныя кожнаму і могуць прымяняцца ў побыце паўсюдна. З метадычнымі рэкамендацыямі, навучальнымі дапаможнікамі, а таксама практычнымі спосабамі эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў у побыце можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці www.energoeffekt.gov.by.

Эканоміць энергарэсурсы – значыць, быць сучасным, адукаваным грамадзянінам, які думае пра росквіт сваёй краіны, дабрабыт і здароўе ўласнай сям’і.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Новая аллея из туй появилась у памятника погибшим землякам в агрогородке Техтин

19 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Главное

Лукашенко назначил Перцова заместителем главы Администрации Президента

8 апреля 2024