Темы

Дэпутаты выбралі сенатараў

У Палацы культуры вобласці дэпутаты саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Магілёўскай вобласці 7 кастрычніка выбралі 8 членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Пасяджэнне дэпутатаў саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Магілёўскай вобласці адкрыў старэйшы па ўзросце дэпутат, якім стаў дэпутат Бабруйскага гарсавета Валерый ЛЕБЯДЗЕНКА. Ён паінфармаваў, што Савет Рэспублікі з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва і выбіраецца тэрмінам на чатыры гады. Парадак яе фарміравання спалучае ў сабе элементы выбарнасці і назначэння. Па восем членаў Савета Рэспублікі выбіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем сенатараў прызначае Прэзідэнт. Усяго ў склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу беларускага парламента ўваходзяць 64 чалавекі.

Пад гукі ўрачыстага марша на сцэну Палаца культуры вобласці ўносяцца сцяг Магілёўскай вобласці, яе ўзнагароды, флаг Рэспублікі Беларусь. Затым дэпутаты выбралі прэзідыум пасяджэння, у склад якога ўвайшлі старшыня Магаблвыканкама Леанід ЗАЯЦ, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл РУСЫ, старшыня Цэнтральнай камісіі па правядзенні выбараў і рэферэндумаў Лідзія ЯРМОШЫНА, старшыня Магаблсавета дэпутатаў Дзмітрый ХАРЫТОНЧЫК, члены Савета Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці шостага склікання, кандыдаты ў сенатары, прадстаўнікі раённых саветаў дэпутатаў, у тым ліку ад нашага раёна дэпутат Уладзімір РАМАНЕНКА.

Дэпутаты выбралі старшынёй пасяджэння дэпутата Магілёўскага гарсавета Зінаіду ПЯНЬКОВУ, яго рабочыя органы – сакратарыят, мандатную і падліковую камісіі, у склад якіх увайшлі таксама дэпутаты Бялыніцкага райсавета Алена ХАРТАВА і Андрэй САЛАНІНКА, зацвердзілі парадак дня з наступным пытаннем: “Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці”.

Старшыня мандатнай камісіі, дэпутат Круглянскага райсавета Сяргей ХРАМЦОЎ паінфармаваў членаў пасяджэння, што мандатная камісія, вывучыўшы адпаведныя дакументы, прызнала пасяджэнне дэпутатаў саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Магілёўскай вобласці правамоцным, на ім з 765 дэпутатаў саветаў базавага ўзроўню прысутнічаюць 573. Удзельнікі пасяджэння адкрытым галасаваннем зацвердзілі пратакол мандатнай камісіі.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў сваім выступленні адзначыла, што ўпершыню ў яе жыцці спалучыліся два такія значныя святы – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і выбары сенатараў. Яна паінфармавала дэпутатаў, што Цэнтральная выбарчая камісія праверыла законнасць вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці і прызнала, што вылучаны яны на сумесных пасяджэннях прэзідыумаў райсаветаў і райвыканкамаў у строгай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам.

Цэнтрвыбакам зарэгістравала кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці старшыню праўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Віктара АНАНІЧА, дырэктара ААТ “Чырвоны харчавік” Сяргея АНЮХОЎСКАГА, першага сакратара ГА “БРСМ” Дзмітрыя ВАРАНЮКА, прарэктара МДУ імя А. Куляшова  Алега ДЗЬЯЧЭНКУ, галоўнага ўрача Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігара КАСКО, генеральнага дырэктара ДВА па паліву і газіфікацыі “Белпалівагаз” Аляксея КУШНАРЭНКУ, начальніка Магілёўскага інстытута МУС Беларусі Валерыя ПАЛІШЧУКА, дырэктара УКСВП “Саўгас “Дабраволец” Клічаўскага раёна Алега ПОРТНІКА.

Затым кандыдаты ў сенатары пазнаёмілі ўдзельнікаў пасяджэння са сваімі біяграфіямі, працоўнай дзейнасцю, выбарчымі праграмамі. У прыватнасці, Віктар Ананіч, які працоўную дзейнасць пачаў рабочым на бабруйскім ААТ “ФанДОК”, звярнуў увагу на тое, што апроч актыўнай заканадаўчай працы ў парламенце, мае намер надаць вялікую ўвагу вырашэнню жыллёвай праблемы жыхароў усходне-паўднёвых раёнаў Прыдняпроўскага краю, развіццю сацыяльнай сферы, спорту. Алег Дзьячэнка выказаў жаданне заканадаўча стымуляваць развіццё прыватных падсобных гаспадарак, прымаць неабходныя меры і захады па фарміраванні для насельніцтва краіны добрага, камфортнага асяродку пражывання.

Аляксей Кушнарэнка вулучаны кандыдатам у члены Савета Рэспублікі ад Бялыніцкага, Круглянскага  Шклоўскага раёнаў. Ён з’яўляецца дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання, дзе ўзначальвае пастаянную камісію па прамысловасці, будаўніцтву, транспарце, сувязі, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарак.

-У выпадку майго выбрання членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, – запэўніў дэпутатаў Аляксей Іванавіч, – буду актыўна свае веды, свой вопыт прымяняць для ўдасканалення заканадаўства, рабіць рэальныя крокі па далейшым развіцці як Магілёўшчыны, так і краіны ў цэлым, падтрымцы тых, хто мае ў ёй патрэбу.

Аляксей Кушнарэнка заўважыў, што ён ужо рэалізоўвае ў Бялынічах, дзе налета пройдзе ХУІІ Дзень беларускага пісьменства, сацыяльны праект па добраўпарадкаванні алеі Герояў і новым афармленні помнікаў, размешчаных на ёй.

У падтрымку кандыдатуры Аляксея Кушнарэнкі выказалася дэпутат Бялыніцкага райсавета дэпутатаў Таццяна БАЛДЫШЭЎСКАЯ, якая звярнула ўвагу прысутных на актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыі Аляксея Іванавіча, яго нераўнадушнасці да праблем людзей, эфектыўнасці спалучэння ў яго асобе маладосці, энергіі, ведаў і вопыту. Выступоўца падкрэсліла, што Аляксей Кушнарэнка ўнёс вялікі ўклад па газіфікацыі населеных пунктаў раёнаў Прыдняпроўскага краю.

Дырэктара УКСВП “Саўгас “Дабраволец” Клічаўскага раёна Алег Портнік працуе ў сельскай гаспадарцы каля 40 гадоў, выдатна ведае жыццё і праблемы вяскоўцаў. Саўгас, які ўзначальвае Алег Пятровіч з 1996 года, з’яўляецца адным з лепшых на Магілёўшчыне. Кандыдат у сенатары агучыў некалькі актуальных тэзісаў сваёй праграмы, якія ў выпадку яго выбрання ў Савет Рэспублікі, ён і будзе рэалізоўваць. 

Затым па прапанове старшыні падліковай камісіі, дэпутата Чэрыкаўскага райсавета Анжэлы НОВІКАВАЙ удзельнікі пасяджэння зацвердзілі бюлетэнь для тайнага галасавання, іх колькасць, парадак выбараў сенатараў. Для правядзення працэдуры тайнага галасавання ў фае Палаца культуры вобласці былі ўстаноўлены тры кабіны і дзве празрыстыя скрыні.

Удзел у тайным галасаванні прынялі 573 дэпутаты саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Магілёўскай вобласці.

Віктар Ананіч, Сяргея Анюхоўскі, Дзмітрый Варанюк, Алег Дзьячэнка, Ігар Каско, Аляксей Кушнарэнка, Валерый Палішчук, Алег Портнік выбраны ад Магілёўскай вобласці членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына павіншавала іх з выбраннем, аказаннем высокага даверу і ўручыла пасведчанні сенатараў.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў усіх удзельнікаў пасяджэння з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, правядзеннем выбараў сенатараў.

-Сёння адбылося важнае мерапрыемства, – сказаў Леанід Канстанцінавіч. – Мы выбралі ў члены Савета Рэспублікі самых дастойных, і яны з гонарам выканаюць свой доўг.

Кіраўнік вобласці пажадаў выбраным сенатарам прадукцыйнай працы на карысць Магілёўшчыны, Беларусі і ўручыў ім кветкі. Таксама губернатар павіншаваў дэпутатаў, якія нарадзіліся 7 лістапада, з днём нараджэння, пажадаў ім добрага здароўя, дабрабыту, плёну ў працы і ўручыў кветкі.

Пасля пасяджэння адбыўся канцэрт творчых калектываў Магілёва, Бабруйска, іншых рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Новая аллея из туй появилась у памятника погибшим землякам в агрогородке Техтин

19 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Главное

Лукашенко назначил Перцова заместителем главы Администрации Президента

8 апреля 2024