Гарэў дом
7 лістапада ў Цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў вёсцы Асман-Касаева.
Па прыбыцці на месца здарэння жыллё гарэла знутры.
Са слоў суседзяў, у доме нікога не было. Яго гаспадыня, пенсіянерка, пражывала адна. На момант пажару яна знаходзілася на лячэнні ў ЦРБ. Жанчыну суседзі ахарактарызавалі станоўча, на ўліку яна нідзе не знахо-дзіцца. Жыллё, дарэчы, было абсталявана аўтаномным пажарным апавяшчальнікам.
У выніку пажару знішчана веранда, дах, пашкоджаны сцены, перакрыцці і маёмасць у доме. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.
Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА,
інспектар СПіУГ.