На Бялыніччане актыўна праходзіць галасаванне
На Бялыніччане актыўна праходзіць галасаванне па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90.
Карэспандэнт газеты “Зара над Друццю” наведаў Савецкі выбарчы ўчастак № 1, які размясціўся ў памяшканні раённага Цэнтра культуры.
Па інфармацыі ўчастковай выбарчай камісіі, свой грамадзянскі абавязак, па стане на 9 гадзін 30 хвілін, выканалі ўжо больш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў.