Вярнулі грошы ў бюджэт
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці ў сістэме аховы здароўя Асіповіцкага раёна.
Кантралёрамі выяўлены парушэнні бюджэтнага і іншага заканадаўства пры выкарыстанні дзяржаўных сродкаў, ажыццяўленні закупак, фінансава-гаспадарчай дзейнасці і вядзенні бухгалтарскага ўліку.
Па выніках кантролю вернута ў бюджэт больш за 36 тыс рублёў, павялічаны кошт асноўных сродкаў і прыняты да ўліку аб’екты на суму 150 тыс рублёў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 13 службовых асоб.
Камітэтам звернута ўвага зацікаўленых на неабходнасць прыняцця дадатковых мер па забеспячэнні выканання ў раёне мэтавых паказчыкаў па рэалізацыі дзяржпраграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2016-2020 гады”.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.