Кіраўніку дадзены рэкамендацыі
Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі РАНС праведзены маніторынг ТАА “Бринов-Трейд”, дырэктарам якога з’яўляецца Мікалай БРЫКЕР.
У ходзе праверкі выяўлена шмат парушэнняў правіл пажарнай бяспекі:
– не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, а таксама не праведзены супрацьпажарныя інструктажы;
– у памяшканні электрычныя свяцільнікі эксплуатуюцца не ў адпаведнасці з дакументацыяй;
– адсутнічае агульнааб’ектавая інструкцыя, праграмы ўводнага і пярвічнага супрацьпажарнага інструктажу, інфармацыйны стэнд;
– будынак не ў поўным аб’ёме ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння;
– абсталяванне не ачышчаецца ад гаручага пылу;
– складзіраванне рэчываў і матэрыялаў праводзіцца без уліку ўмоў сумяшчальнасці іх захоўвання;
– пляцоўка для захоўвання адходаў не ачышчана ад расліннасці;
– не абазначана месца для курэння;
– адсутнічае асоба, адказная за пажарную бяспеку;
– эвакуацыйныя шляхі і выхады не пазначаны ўказальнымі знакамі пажарнай бяспекі.
Кіраўніку прадпрыемства дадзены рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Дзмітрый ШАЎЧОНАК,
інспектар ІНіП РАНС.