Не прапалі сваё жыццё!
Для прыцягнення ўвагі да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага выкарыстання агню пры курэнні ратавальнікі па 30 лістапада праводзяць прафілактычную акцыю “Не прапалі сваё жыццё”.
Акрамя супрацоўнікаў РАНС у ёй прымаюць удзел актывісты БМГАВП, моладзь, прадстаўнікі зацікаўленых арганізацый.
Арганізатары акцыі наведваюць з прафілактычнымі мерапрыемствамі грамадскія месцы, арганізацыі і ўстановы раёна і іншыя аб’екты масавага знаходжання людзей.
Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА,
інспектар СПіУГ РАНС.