Парушэнні рэкамендавана ліквідаваць
Інспекцыяй ІНіП РАНС праведзены маніторынг пансіяната для пражывання састарэлых грамадзян у в. Прыбар, кіраўніком якога з’яўляецца Павел БРОДАЎ.
Падчас праверкі выяўлены наступныя парушэнні правіл пажарнай бяспекі:
– не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, не праведзены супрацьпажарныя інструктажы;
– у памяшканні кацельні свяцільнік не абсталяваны ахоўным плафонам;
– не зроблены рамонт ацяпляльнага катла;
– не перазараджаны вогнетушыцелі.
Кіраўніку дадзены рэкамендацыі для ўхілення выяўленых парушэнняў.
Дзмітрый ШАЎЧОНАК,
інспектар ІНіП РАНС.