З творчым падыходам
Ва ўстановах адукацыі раёна шмат увагі ўдзяляецца рабоце з дзецьмі па фарміраванні іх ведаў па супраць-пажарнай бяспецы.
Чарговы тэматычны малюнак, створаны па матывах любімага дзіцячага мульціка “Чароўная кніга”, з’явіўся ў калідоры дзіцячых ясляў-садзіка № 3 райцэнтра.
Казачныя персанажы на пажарнай машыне нагадваюць маленькім выхаванцам установы нумар выкліку пажарнай службы – 112.
Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА,
інспектар СПіУГ РАНС.