Парушылі заканадаўства
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі аднаго з вытворцаў кандытарскіх вырабаў СТАА “Рэгіён-прадукт” выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.
Таварыствам не забяспечана належнае выкананне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый, дапушчаны шматлікія парушэнні тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза пры вытворчасці і дэклараванні харчовай прадукцыі, парадку вядзення бухгалтарскага ўліку, а таксама скажэнне статыстычнай справаздачнасці.
Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.