Темы

Як дзяўчынка каня выратавала

Дзея І.

Пачатак

У вялікім горадзе жыла-была ў бацькоў дзяўчынка Валерыя. З ранняга дзяцінства, як і ўсе маленькія дзяўчынкі, марыла стаць прынцэсай і дачакацца… Не, не прынца на белым кані, а… уласнага каня. Аднойчы яна разам з бацькамі пабывала ў конным паходзе і з той пары пачала марыць аб тым, каб у яе з’явілася ўласная жывёліна. Амаль усе цацкі ў яе былі ў выглядзе коней, малявала таксама толькі іх, а колькі пераглядзела тэматычных фільмаў. Не злічыць! Калі Лера падрасла, яна стала збіраць грошы для таго, каб ажыццявіць сваю мару. Нават збірала ягады, прадавала іх і ўсе свае заробкі адкладвала “на каня”.

З цягам часу дзяўчынка пачала наведваць заняткі па конным спорце ў Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і. Там яна сустрэла спартыўную кабылу па мянушцы Артэрыя. Жывёла і дзяўчынка хутка знайшлі агульнае паразуменне. Праз год Валерыя перавялася на заняткі ў конным манежы ў вёсцы Нікалаеўка Магілёўскага раёна, але на сваю любіміцу не забывалася, наведвала яе, як толькі з’яўляўся вольны час, прывозіла ёй пачастункі.

Дзея ІІ.

Бяда і выратаванне

Праз некаторы час любіміца Валерыі Артэрыя моцна захварэла. Ветэрынары выявілі ў яе артрыт пярэдніх ног. Паколькі кабыла ўдзельнічала ў канкуры, скачках увышыню, хвароба рана ці позна ўсё роўна адолела б яе. Жывёлу выключылі з заняткаў і ў самай бліжэйшай перспектыве павінны былі выбракаваць і адправіць на мясакамбінат.

Калі дзяўчынка даведалася пра гэта, вырашыла любымі сродкамі ратаваць сваю сяброўку. Бацькі дазволілі ёй выкупіць кабылу. Дзеля гэтага Лера разварушыла ўсю скарбонку. Сабраных грошай хапіла на тое, каб заплаціць за Артэрыю і набыць для яе неабходныя лекі. Аднак у горадзе ўтрыманне каня каштуе вельмі дорага, таму сям’я АПАРОВІЧАЎ перабралася жыць на лецішча ў вёску Станцыя Друць. Для кабылы пабудавалі хлеў, назапасілі сена і гародніну. Усё лета яна пасвілася на зялёнай траўцы, прыходзіла ў форму. Пасля зімы ад хваробы і недагляду жывёліна пераўтварылася, як заўважылі суседзі, у “восліка з апушчанымі вушамі і атрафіраванымі мышцамі”.

– Тое, што Артэрыя патрапіла ў нашу сям’ю, было поўнай нечаканасцю, але ў тым жа ліку паслужыла стымулам нешта памяняць у жыцці, – гаворыць мама Валерыі Лілія Апаровіч. – Пераехаўшы ў вёску, мы не збеглі ад цывілізацыі. Сябры і родныя часта прыязджаюць у госці. У нас вельмі прыгожая прырода, тут адпачывае душа. Наш тата працуе ў сферы міжнародных перавозак,  я – аддалена, праз інтэрнэт, а Лера ў верасні стала вучыцца ў Цяхцінскім ВПК ДС СШ. Паколькі яна займалася з рэпетытарамі ў Магілёве, свае заняткі працягвае і зараз, раз на тыдзень ездзіць у горад. Так што лад нашага жыцця змяніўся не глабальна.

Лілія адзначае, што жыццё ў вёсцы мае шмат пераваг перад гарадскім. Адзінае, што крыху засмучае, – не так многа магчымасцей рэалізаваць сябе. Але ім з дачкой сумаваць некалі. Дома акрамя Артэрыі жывуць двое сабак і кот. Усім ім таксама патрэбна ўвага.

Дзея ІІІ.

Самая шчаслівая

Цяпер пасля заняткаў у школе Валерыя спяшаецца да сваёй любіміцы. Разам з маці яны даглядаюць жывёлу, кормяць і чысцяць яе. Таксама  кожны дзень Лера аб’язджае кабылу. Умераныя нагрузкі патрэбны жывёле, каб падтрымліваць форму. Ёй паставілі  спецыяльныя артапедычныя падковы, робяць неабходныя працэдуры і пастаянна аглядаюць ветэрынары. Артэрыя, ці як яе называюць блізкія Апаровічаў, Нюся, яшчэ не поўнасцю набрала сваю вагу, але ўжо зараз ад клопатаў любячых гаспадароў стала сапраўднай прыгажуняй.

Пасля заканчэння школы Валерыя марыць, што яе будучая прафесія абавязкова будзе звязана з коньмі. На канікулах і ў выхадныя яна наведвае індывідуальныя заняткі па конным спорце ў Магілёве і Горках. У бліжэйшым будучым плануе ўдзельнічаць у спаборніцтвах па канкуры.

Разам з маці яны завялі старонку ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”, дзе расказваюць пра сваё жыццё ў вёсцы.

– Ветэрынары сцвярджаюць, што Нюсіна хвароба поўнасцю не вылечваецца, – гаворыць Лілія. – Тое, што мы можам зрабіць, – гэта аблегчыць яе пакуты. За тыя месяцы, што жывёла знаходзіцца ў нас, змены ў яе здароўі адбыліся відавочныя. Для нас Артэрыя стала сапраўдным членам сям’і, і я ніколькі не шкадую, што з-за яе прыйшлося мяняць сваё жыццё. Упэўнена, што гэта толькі да лепшага.

https://vk.com/public186623252

                     Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

                     Фота з сямейнага архіва Апаровічаў.

Последние новости

Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Главное

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости области

С 22 по 26 апреля на территории области проводится «Неделя нулевого травматизма»

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024