Будаўніцтва вядзецца нізкімі тэмпамі
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праводзіцца праверка выканання
мерапрыемстваў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2019 год і інвестыцыйнай праграмы Магілёўшчыны на 2019 год.
У рамках іх у бягучым годзе запланавана будаўніцтва з уводам у эксплуатацыю 40 станцый абезжалезвання ў 15 раёнах: Клімавіцкім – 7, Асіповіцкім – 5, Магілёўскім – 4, Бялыніцкім, Кіраўскім, Крычаўскім, Хоцімскім – па 3, Бабруйскім, Горацкім, Клічаўскім, Шклоўскім – па 2, Глускім, Круглянскім, Мсціслаўскім, Чавускім – па 1.
Як паказваюць вынікі кантролю, будаўніцтва станцый абезжалезвання вядзецца вельмі нізкімі тэмпамі.
Нягледзячы на тое, што да завяршэння справаздачнага года засталося крыху больш за месяц, аб’ём асваення запланаванага гадавога ліміту бюджэтных сродкаў да цяперашняга часу склаў менш за чвэрць (22%). У эксплуатацыю ўведзены толькі 5 з 40 аб’ектаў.
Пры гэтым, на шэраг станцый абезжалезвання яшчэ не распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя.
Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.