Паспаборнічалі сем’ямі
У ходзе рэалізацыі сямейнага праекта “Тата-зала” ў СШ №2 райцэнтра прайшоў турнір па
настольным тэнісе сярод сем’яў з дзецьмі.
Гэта нестандартная і сучасная форма ўзаемадзеяння бацькоў і ўстаноў адукацыі па выхаванні падрастаючага пакалення набірае ўсё большую папулярнасць. Дадзены праект дазваляе бацькам і дзецям правесці разам час актыўна і цікава.
Усе прысутныя падчас гульні ў тэніс атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а пасля турніру ўздельнікі ўзорнага вакальнага ансамбля “Акварэлькі” падарылі ўздельнікам праекта вясёлы канцэрт.
Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота аўтара.