Темы

Жывапісца містычнага рэалізму

Віктар Альшэўскі нарадзіўся ў вёсцы Вугольшчына  (1953).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Прафесар кафедры манументальна-ўжытковага мастацтва Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў.

Удзельнік Міжнародных пленэраў па жывапісу імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”, Фердынанда Рушчыца, Марка Шагала; з’явіўся адным з арганізатараў Першага мінскага трыенале сучаснага мастацтва.

Карціны захоўваюцца ў Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, галерэях Германіі, Нарвегіі, Швейцарыі, у шматлікіх прыватных калекцыях Расіі, Польшчы, Францыі, Егіпта, Кітая, Вялікабрытаніі…

Удастоены медаля Францыска Скарыны.

Член Беларускага саюза мастакоў.

З 1980 года прымае ўдзел у выстаўках Беларусі, Расіі і замежжа.

Бадай, кожная карціна Віктара Альшэўскага – яскравая, а часам і нават зусім нечаканая, загадка: сімвалы, сабраныя разам, і на першы погляд быццам нічым не звязаныя, успрымаюцца ірэальна, метафарычна і метафізічна. Як зашыфраванае пасланне сучаснікам і  будучым пакаленням. Як своеасаблівая расшыфроўка такіх жа пасланняў, атрыманых ад геніяў мінулых цывілізацый і культур.

Мастак у сваёй творчасці аддае перавагу буйным формам, шмат эксперыментуе, творча выкарыстоўвае прынцыпы мантажу, пазалочанай паверхні, насычае карціны знакамі, сімваламі, дэталямі, спалучае вобразнасць і канструкцыйнасць пабудовы кампазіцыі, рэалізм і сюрэалізм, мадэрн, акадэмізм і натуралізм, што разам нараджаюць новую рэальнасць, якая заключае ў сабе старажытнасць, сярэднявечча, сучаснасць і будучыню. Такім чынам ствараецца пазачасавая ці надчасавая прастора. Тэматыка яго твораў блізкая да антычнай міфалогіі, хрысціянства, палітычных і жыццёвых рэалій сучаснасці. На многіх палотнах жывапісцы фігуры абстрагуюцца ад рэаліяў, страчваюць сваю пазнавальнасць. Людзі ўспрымаюцца як марыянеткі, лялькі, а перспектыва аддаляецца настолькі, што становіцца толькі фонавай колеравасцю.

Паспяхова вытрымаўшы ўступныя іспыты, Віктар Альшэўскі з пятага класа вучыцца ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка, потым – у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на кафедры манументальнага мастацтва. Яго настаўнікамі былі такія адметныя майстры, як народныя мастакі Беларусі Гаўрыла Вашчанка, Васіль Шаранговіч, Анатоль Бараноўскі. Затым для маладога жывапісца наступіў надзвычай плённы перыяд працы ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР пад кіраўніцтвам народнага мастака СССР Міхаіла Савіцкага. Канечне ж, паўплывала на фарміраванне яго таленту, мастацкага густу і непаўторна цудоўная прырода Прыдруцкага краю.

– На другім годзе майго жыцця, – прыгадвае Віктар Уладзіміравіч, – мая сям’я пераехала жыць у вёску Вялікія Бялевічы Магілёўскага раёна. Цяпер, бываючы там, часта гляджу адтуль на Вугольшчыну. Вёска знаходзіцца на горцы і нібыта плыве, узнімаецца ў неба… Як карабель…

Мастак актыўна ўдзельнічае ў міжнародных і нацыянальных выставах, шмат падарожнічае па краінах свету, што надзвычай спрыяе новаму асэнсаванню рэчаіснасці, гісторыі, культуры, знаёмству з цывілізацыямі. Адно з яго падарожжаў у Егіпет, напрыклад, узмацніла абраную ім знакавую сістэму вобразнасці і з’явілася новым імпульсам для пошукаў і адкрыццяў.

Адным з яскравых творчых вынікаў “егіпецкай” тэмы Віктара Альшэўскага стала карціна “Вяршыня піраміды”. Яна складаецца з пяці палотнаў, у аснову ўсіх іх пакладзена форма піраміды, што люстэркава адбіваецца ўверсе і надае ўсёй кампазіцыі выгляд пясочнага гадзінніка і выразную сімволіку знікаючага часу. Мастак “насяліў” піраміду знакамі старажытна-егіпецкай культуры. Цыферблат вялікага гадзінніка вяртае нас у мінулае і падкрэслівае імгненнасць сённяшняга дня, які няўлоўна хутка сам становіцца гісторыяй.

Зразумелую цікавасць выклікаў і творчы праект Віктара Альшэўскага “Белая пляма ў цэнтры Еўропы” – выстава з сямі карцін,  прысвечаных Мінску, у якіх творца арыгінальна раскрыў вобраз сучаснай эпохі праз вядомыя архітэктурныя сімвалы горада, дапоўніўшы іх насычанымі рытмамі жыцця жыхароў беларускай сталіцы.

Знакавай для айчыннага мастацтва стала і выстава твораў Віктара Альшэўскага “Фрагменты Вавілонскай вежы”, якая з’явілася чаканым працягам яго ўнікальнага выставачнага праекта “Легенды нашай цывілізацыі”, што прайшоў у Год роднай зямлі ў Бялынічах, Шклове, Крычаве, Асіповічах, Бабруйску, Магілёве і Мінску.

“Легенды нашай цывілізацыі” – гэта легенды малых і вялікіх гарадоў, былых унікальнейшых мястэчак нашай краіны і зямной цывілізацыі, прэзентацыя іншага погляду на духоўныя каштоўнасці, святыні ды помнікі нацыянальнага дойлідства, культуру і традыцыі.

Канцэптуальнай атрымалася і выстава твораў Віктара Альшэўскага “Калона славы”, якая прымяркоўвалася да 60-годдзя яго нараджэння і 40-годдзя творчай дзейнасці. Яна пасля Бялынічаў паспяхова дэманстравалася ў многіх райцэнтрах Магілёўшчыны, у абласным цэнтры і ў Мінску.

“Калона славы” – гэта 23 работы, напісаныя ім падчас міжнародных пленэраў “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”, а таксама партрэты, канцэптуальна вызначаныя карціны метафарычнага мастацкага мыслення, якое ўключае ў сябе абагульненыя вобразы сусветных цывілізацый, нацыянальнай культуры, адметныя глыбокім філасофскім прачытаннем і асэнсаваннем рэчаіснасці, яе сувязямі з сусветнай гісторыяй і культурнай спадчынай.

Адным з найбуйнейшых творчых праектаў Віктара Альшэўскага ў апошнім часе з’явілася яго выстава “Кропка адліку”, што ў верасні 2018 года прайшла ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і стала працягам вядомага міжнароднага творчага праекта “Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока”.

Паводле Віктара Альшэўскага, кропка – гэта заўсёды цэнтр, пачатак адліку; гэта нараджэнне новага, крыніца стваральнай энергіі жыцця і развіцця сусветнай цывілізацыі. Новы аўтарскі арт-праект “Кропка адліку” ўключыў у сябе такія тэматычныя кірункі, як “Мой Мінск”, “Музеі свету”, “Фрагменты Вавілонскай вежы”, “Партрэт сучасніка”. Дзякуючы яму аб’ядналіся мінулае, сучаснасць і будучыня чалавецтва, яго гістарычная памяць і сённяшняя плынь жыцця, напоўнілася новым зместам ідэя творчага ўзаемадзеяння аўтараў трыццаці сталіц свету, што стала магутным імпульсам да інтэграцыі культур у духоўнай прасторы ўсіх краін Еўразійскага кантынента, пошукам новага інтэлектуальнага дыялогу, працягам дыскусій і        аўтарскіх праектаў на платформе ўзаемаразумення.

Віктар Альшэўскі, з’яўляючыся, несумненна, спадчыннікам беларускай жывапіснай акадэмічнай школы, тым не менш у творчасці рухаецца сваім выключна адметным і непратораным іншымі шляхам. Як манументаліст, ён захапляецца буйнымі формамі, архітэктурай, імкнецца выйсці з класічна традыцыйных рамак карціны, зразаючы куты, дзелячы палатніну на часткі, дадаючы зверху купалы, гадзіннікі, піраміды і іншыя выразна-пазнавальныя дамінанты эпох.

Мастацтвазнаўцы творчы стыль Віктара Альшэўскага называюць “містычным рэалізмам”, а яго карціны папаўняюць залаты фонд айчыннага і еўрапейскага выяўленчага мастацтва.

 

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024