Час рыхтавацца да зімы
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў транспартных сродкаў “пераабуць” свае аўтамабілі ў зімнія шыны.
Зімнія шыны ўстанаўліваюцца на ўсе колы транспартнага сродку. Пры іх пакупцы неабходна звяртаць увагу на маркіроўку. Шыны павінны быць прамаркіраваны знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры альбо знакамі “М+S”, “M&S”, “M.S”, “M S” ці “All seasons”. Вышыня малюнка пратэктара не павінна быць менш за 4 мм.
Таксама і самі вадзіцелі павінны перайсці на зімовы стыль кіравання, выбіраць бяспечную хуткасць і адлегласць, улічваць стан дарожнага пакрыцця, адмовіцца ад рызыкоўных манеўраў, пазбягаць рэзкага тармажэння.
Уважліва абдумвайце свае дзеянні на дарозе, кіруйце транспартам спакойна і акуратна.
Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,
інспектар АДАІ РАУС.