Праведзеная Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверка аддзела па адукацыі Шклоўскага райвыканкама паказала неналежную эфектыўнасць прынятых мер пры планаванні і выкананні рамонтна-будаўнічых работ на аб’ектах дзяржаўных устаноў адукацыі горада Шклова і раёна.
Аддзелам па адукацыі пры ажыццяўленні функцый заказчыка дапушчаны шматлікія парушэнні. У іх ліку: завышэнне кошту рамонту 22 аб’ектаў на 120 тыс. рублёў, невыкананне парадку правядзення працэдур закупак у сферы будаўніцтва, нямэтавае выкарыстанне 841,5 тыс. рублёў бюджэтных сродкаў, выкананне работ капітальнага рамонту без праектна-каштарыснай дакументацыі.
Па выніках праверкі за дапушчаныя парушэнні вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, аддзелу па адукацыі трэба вярнуць незаконна выкарыстаныя бюджэтныя сродкі. Матэрыялы праверкі перададзены ў праваахоўныя органы для прававой ацэнкі.
У мэтах выяўлення і спынення аналагічных парушэнняў у аддзелах па адукацыі гар- і райвыканкамаў вобласці Камітэтам праводзіцца адпаведны маніторынг.
Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні
Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.