Выявілі шэраг парушэнняў пры будаўніцтве
У выніку праведзенай Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверкі ажыццяўлення ААТ “Рассвет им. К.П. Орловского” Кіраўскага раёна функцый
заказчыка на будаўніцтва малочна-таварнай фермы на 768 галоў у аг. Мышкавічы з прыцягненнем бюджэтных сродкаў выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.
У ліку асноўных: неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў на суму 668,6 тыс. рублёў; завышэнне кошту будаўніцтва аб’екта на 62,3 тыс. рублёў; парушэнне парадку правядзення працэдуры закупкі пры выбары арганізацыі на аказанне інжынерных паслуг; будаўніцтва 4-х пускавых комплексаў аб’екта без зацверджанай ва ўстаноўленым парадку праектна-каштарыснай дакументацыі.
Па выніках праверкі Камітэтам у дачыненні да таварыства і яго службовых асоб распачаты адміністрацыйныя працэсы, матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы для прававой ацэнкі.
Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні
Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.