Адзначыўся бялынічанін
Выяўленне перспектыўных у спорце дзяцей, прыцягненне рабят да заняткаў лёгкай атлетыкай –
задача важная і адказная.
З гэтай мэтай у ГА “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі” некалькі гадоў запар арганізуецца рэспубліканскае лёгкаатлетычнае спартыўна-масавае мерапрыемства “300 талентаў для Каралевы”.
Для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе, які праходзіў 12 снежня, навучэнцам 2-4 класаў сярэдніх школ трэба было прайсці адборачны раённы конкурс са здачай кантрольных тэставых нарматываў і абласны – на спартыўных базах Магілёўскай вобласці. У праграму спаборніцтваў уключаны чаўночны бег, кіданне ядра, практыкаванні на цягавітасць. Па выніках абласнога этапу быў праведзены адбор юных спартсменаў для ўдзелу ў вучэбна-трэніровачных зборах і рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Чацвёртакласнік сярэдняй школы №1 імя М.І. Пашкоўскага Канстанцін НАЗАРАЎ паспяхова прайшоў усе этапы спаборніцтваў і запрошаны для ўдзелу ў фінале, дзе паказаў дастаткова высокія дасягненні.
Галіна РАМЕСЛЕНІКАВА,
настаўнік СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага.