Падарылі радасны настрой
У рамках ІІ этапу акцыі “Бяспечны Новы год” супрацоўнікі РАНС наведалі дом сямейнага тыпу, што ў Бялынічах, і мнагадзетную сям’ю ў аг. Вялікая Машчаніца.
Начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ завітаў у госці да сям’і Інгі і Аляксея БУЙМІСТРАВЫХ, нагадаў дзецям і дарослым правілы бяспекі ў навагоднія святы і ўручыў падарункі.
А інспектар ІНіП РАНС Дзмітрый ШАЎЧОНАК наведаў дом сямейнага тыпу, уручыў дзецям тэматычныя лістоўкі і буклеты, а таксама канцылярскія прыналежнасці.
– Асноўная задача ратавальнікаў – прывіць дзецям разуменне, што трэба пастаянна клапаціцца аб сваёй бяспецы, нагадаць, што наперадзе зіма, і праверыць, ці ўсе памятаюць правілы паводзін на лёдзе, – распавёў Дзмітрый Мікалаевіч. – Мы распавялі, дзе ў доме самае бяспечнае месца для навагодняй ёлкі, а таксама аб недапушчэнні выкарыстання дзецьмі піратэхнічных вырабаў.
Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота аўтара.