Кантроль даў вынік

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў вынікі прынятых дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі мер па рэалізацыі прапаноў Камітэта па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці і сродкаў у сферы аховы здароўя Касцюковіцкага раёна.

Як паказаў аналіз, па выніках кантролю Касцюковіцкай бальніцай у бюджэт вернута больш за 120 тыс. рублёў незаконна атрыманых сродкаў, праведзена аптымізацыя выдаткаў на камунальныя паслугі, мабільную сувязь і Інтэрнэт.

Акрамя таго, пасля заўваг кантралёраў у бальніцы пачало дзейнічаць медыцынскае абсталяванне агульным коштам больш за 720 тыс.рублёў, якое прастойвала доўгі час, у тым ліку запатрабаваны ўрачамі і пацыентамі ўстановы лічбавы мамаграфічны апарат «Мамаскан».

Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email