Грошы вернуты ў бюджэт

Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падвяла вынікі праверкі БДСГА.

Пры наяўнасці значнага навуковага патэнцыялу і развітай матэрыяльнай базы ў акадэміі ёсць нямала праблем. У іх ліку недастаткова высокі міжнародны рэйтынг установы, зніжэнне прывабнасці навучання па спецыяльнасцях сельгаспрофілю, скарачэнне агульнай колькасці навучэнцаў і нізкая доля замежных студэнтаў, неэфектыўнае выкарыстанне асобных будынкаў і памяшканняў, жылога фонду інтэрнатаў і многія іншыя.

Кантралёрамі таксама выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства пры ажыццяўленні ўстановай фінансава-гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку пры правядзенні дзяржаўных закупак, выплаце заработнай платы, адпускных і іншых выплат. Па выніках праверкі акадэміяй ужо вернута больш за 20 тыс.рублёў расходаваных з парушэннем заканадаўства сродкаў. За дапушчаныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута ўстанова і 49 яе работнікаў, да дысцыплінарнай – 26. Распрацаваны і рэалізуецца план мерапрыемстваў па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Калегіяй звернута ўвага кіраўніцтва акадэміі і галіновага міністэрства на неабходнасць прыняцця дадатковых мер па выкананні даручэнняў Прэзідэнта ў частцы забеспячэння падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для сельскагаспадарчай вытворчасці.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email