Падарылі свята

У апошні дзень мінулага года Дзед Мароз са Снягуркай завіталі ў госці да дзяцей, якія святочныядні вымушаны былі правесці на бальнічных ложках. Сапраўдную навагоднюю атмасферу казачныя персанажы прынеслі ў дзіцячае аддзяленне ЦРБ.

— Няхай падчас самага чароўнага свята — Новага года — спраўдзяцца ўсе вашы мары, а ў наступным годзе і назаўсёды вы абавязкова будзеце заровыя, — пажадала дзеткам намеснік старшыні райвыканкама, старшыня райарганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Ірына ФУРСАВА.

Падбадзёрыла маленькіх пацыентаў і дэпутат райсавета дэпутатаў Алена ДАМАРАЦКАЯ. А ў якасці падарункаў госці перадалі ў карыстанне аддзялення тэлевізар і камплекты пасцельных прыналежнасцей.

Дзеці сустракалі Дзеда Мароза вясёлымі танцамі, песнямі, гульнямі, карагодамі і вершамі, за што кожны атрымаў салодкі падарунак.

        Вольга Набокава.

        Фота аўтара.

 

Print Friendly, PDF & Email