Ёсць што выпраўляць

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі РАНС праведзены маніторынг будынкаў  ААТПМК-82 Вадбуд”.

У ходзе правядзення маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:

– у адміністрацыйным будынку дзверы, якія ідуць на лесвічную клетку, не абсталяваны лёгкадкрывальнымі замкамі;

– электрычная разетка ў актавай зале няспраўная;

– у дапаможным памяшканні на свяцільніку адсутнічае ахоўны плафон;

– вогнетушыцель знаходзіцца ў няспраўным стане.

Па выніках праведзенага маніторынгу кіраўніку ўручаны рэкамендацыі для ліквідацыі парушэнняў.

   Дзмітрый ШАЎЧОНАК,

            інспектар ІНіП РАНС.

Print Friendly, PDF & Email