Спаборнічалі юныя дзюдаісты
У Магілёве прайшло першынство вобласці па дзюдо сярод юнакоў 2003-2005 гадоў нараджэння. У ім узялі ўдзел больш за 120 спартсменаў з 8 каманд. Наш горад на гэтых спаборніцтвах прадстаўлялі барцы СДЮШАР.
Бялынічане занялі трэцяе агульнакаманднае месца.Фінальны паядынак за першае месца ў вагавай катэгорыі больш за 90 кг выйграў Аляксандр РАМАНАЎ. На прыступку ніжэй апусціўся Дзяніс САПУНОЎ. Ён таксама змагаўся за першае месца ў вазе да 90 кг, але сапернік аказаўся мацнейшым. У выніку, у Дзяніса сярэбраны медаль першынства і другое месца.
Астатнія прадстаўнікі нашай каманды, Антон АНТОНАЎ, Яўген ЧАРНОЎ, Ілья ЦАПІК, прадэманстравалі добрую барацьбу і ўпартасць.
– Хлопцы паказалі нядрэнныя вынікі, ім зусім крыху не хапіла да прызавых месцаў. Зробім працу над памылкамі, у наступны раз пастараемся выступіць лепш, – расказаў трэнер СДЮШАР па дзюдо Аляксандр АНТОНАЎ.
Дзмітрый ЦІХАНАЎ.