29 студзеня на базе абласнога цэнтра творчасці пройдзе фінальны этап конкурсу “Педагог дадатковай адукацыі”. У ім прымуць удзел педагогі з Магілёва, Бабруйска, Бялыніцкага, Глускага, Горацкага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Асіповіцкага, Слаўгарадскага раёнаў.
Конкурс праводзіцца з 2005 года і накіраваны на павышэнне якасці дадатковай адукацыі. У бягучым навучальным годзе ў ім прымаюць удзел педагогі, якія працуюць на пастаяннай аснове, маюць першую або вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыі, а таксама стаж працы не менш за 5 гадоў.
Аляксей РАГУЛЁЎ.