У нядзелю праваслаўныя хрысціяне святкавалі Вадохрышча
У нядзелю праваслаўныя хрысціяне святкавалі Вадохрышча. Як бялынічане адзначылі гэтае свята, расказвае карэспандэнт раёнкі.
Вадохрышчанскія маразы сёлета не наступілі, зіма выдалася анамальна цёплай. Так што замест звычайнай палонкі ў вадаёмах ахвочыя змаглі акунуцца ў спецыяльна абсталяваныя купелі. Адна з іх знаходзіцца на тэрыторыі аграсядзібы “Глушцова такавішча”.
Нягледзячы на цёплую зіму, тэмпература вады трымалася прыкладна як і ў марозны час. Таму рыхтавацца да апускання ў ваду, і маральна, і фізічна, спецыялісты раілі загадзя. Але многіх смельчакоў не бянтэжыў нават пранізлівы вецер.
– Мы гэту традыцыю падтрымліваем. Пасля акунання заўсёды атрымліваеш зарад энергіі і бадзёрасці, адчуванні вельмі добрыя, – падзяліўся ўражаннямі бялынічанін Уладзімір Марозаў.
Абсталяваныя купелі працавалі да позняй ночы, так што ўсе жадаючыя паспелі акунуцца. Тыя, хто быў не гатовы да сустрэчы з воднымі абдымкамі, мелі магчымасць прыйсці на святочную службу ў цэрквах і назапасіцца пасвяцонай вадой.
Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота аўтара.