Абласны кантакт-цэнтр 115 пачне працу ў Магілёве з 1 лютага
У мэтах паляпшэння работы з насельніцтвам, забеспячэння прадастаўлення якаснага комплексу жыллёва-камунальных паслуг з 1 лютага 2020 года прыступае да працы абласны кантакт-цэнтр 115, які забяспечыць цэнтралізаванае прыняцце ўсіх заявак грамадзян на адзіны кароткі нумар 115.
У ЖКГ Магілёўскай вобласці распавялі, што стварэнне дадзенай структуры з цэнтралізацыяй заявак на абласным узроўні і стварэннем службы кантролю дазволіць забяспечыць 100% дазвон усіх спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг вобласці, незалежна ад раёна і месца пражывання і забяспечыць іх выкананне.
Раней у кожным раёне Магілёўскай вобласці працавалі адзіныя дыспетчарскія службы з кароткім нумарам 115, якія забяспечвалі прыём заявак грамадзян па пытаннях ЖКГ і арганізоўвалі працу па іх выкананні.
Аляксей Рагулёў.