У спартыўнай зале ФАК “Друць” праходзіць раённы турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

У спартыўнай зале ФАК “Друць”праходзіць раённы турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У ім прымаюць удзел каманды школ і арганізацый раёна і аматары футбола.

На адкрыцці турніра прысутнічаў ветэран вайны ў Афганістане бялынічанін Уладзімір КАРПУХІН.  Падчас урачыстага пастраення каманд футбалісты ўшанавалі памяць землякоў, якія выконвалі свой воінскі абавязак у Афганістане. Гульня пачалася актыўна, праз некалькі дзён вызначыцца мацнейшы. 

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email