У спартыўнай зале ФАК “Друць” праходзіць раённы турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
У спартыўнай зале ФАК “Друць”праходзіць раённы турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У ім прымаюць удзел каманды школ і арганізацый раёна і аматары футбола.
На адкрыцці турніра прысутнічаў ветэран вайны ў Афганістане бялынічанін Уладзімір КАРПУХІН. Падчас урачыстага пастраення каманд футбалісты ўшанавалі памяць землякоў, якія выконвалі свой воінскі абавязак у Афганістане. Гульня пачалася актыўна, праз некалькі дзён вызначыцца мацнейшы.
Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота аўтара.