Не вырашылі праблемныя пытанні
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі
кантролю за ходам рэалізацыі ў Асіповіцкім раёне дзяржпраграмы развіцця аграрнага бізнесу.
Калегіяй адзначана, што прынятыя мясцовымі органамі кіравання меры па павышэнні эфектыўнасці функцыянавання гэтай найважнейшай для эканомікі рэгіёну галіны не дазволілі забяспечыць дасягнення вызначаных паказчыкаў. У арганізацыях АПК раёна не вырашаны праблемы забяспечанасці кадрамі (на 1 снежня 2019 года меліся вакантныя пасады 22 спецыялістаў і кіраўнікоў), скарачаецца колькасць работнікаў, дапускаюцца парушэнні фінансавай дысцыпліны, тэхналагічных патрабаванняў, а таксама выпадкі безгаспадарчасці.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.