У фае Вішоўскага СЦКіВЧ працавала інтэрактыўная ЗЛЖ-пляцоўка “Скажы  – “не” ўсяму, што шкоду прыносіць!”

Па 31 студзеня ў фае Вішоўскага СЦКіВЧ працавала інтэрактыўная ЗЛЖ-пляцоўка “Скажы  – “не” ўсяму, што шкоду прыносіць!”.

Тут знайшлі шмат цікавага наведвальнікі любога ўзросту.

Тэматычны куток “Тэрыторыя сустрэч” прыцягваў увагу дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Яны малявалі, рашалі тэматычныя красворды па захаванні здаровага ладу жыцця. Свае творчыя работы вывешвалі затым на спецыяльным стэндзе.

Моладзь выказвала свае адносіны да шкодных звычак на інтэрактыўных пляцоўках “Я супраць наркотыкаў”, “Я супраць курэння” і “Я выбіраю цвярозасць”. Хлопцы і дзяўчаты прыклейвалі на тэматычныя стэнды спецыяльныя стыкеры, якія паказвалі іх негатыўныя адносіны да шкодных звычак.

Таксама для дзяцей і дарослых былі арганізаваны вясёлыя гульні, прэзентацыя кніг і буклетаў па прафілактыцы шкодных звычак і ўвазе да ўласнага здароўя. У фітабары ўсе жадаючыя маглі пачаставацца вітаміннай гарбатай з лекавых раслін, а гаспадныня яго Людміла КАРАЛЁВА дзялілася сакрэтамі прыгатавання смачнага напою.

– Тэма захавання здаровага ладу жыцця актуальная заўсёды, – адзначыла дырэктар установы Алена ХАРТАВА. – Таму мы стараемся данесці яе да жыхароў нашага аграгарадка цікава і па-сучаснаму.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота з архіва Вішоўскага СЦКіВЧ.

Print Friendly, PDF & Email