Дапамагаюць зрабіць горад чыстым
Вялікая ўвага з боку камунальнікаў надаецца збору і дасартоўцы другаснай матэрыяльнай сыравіны. Штомесяц з завода па дасартоўцы ДМР на перапрацоўку адпраўляецца больш за 15 тон паперы, каля 20 тон шкла, больш за 10 тон палімераў і каля 2 тон састарэлай бытавой тэхнікі.
– Кожны дзень спецмашыны жылкамгаса, прадстаўнікі арганізацый і нават самі жыхары раёна прывозяць на дасартоўку матэрыяльныя рэсурсы, якія пасля перапрацоўкі можна выкарыстаць паўторна, – гаворыць майстар ДМР БУКП “Жылкамгас” Андрэй ЗАХАРЭВІЧ. – Сёння, напэўна, усе ведаюць, як важна клапаціцца аб экалагічным стане той мясцовасці, дзе жывеш. Заўважаю, як многія бялынічане падчас збору свядома раздзяляюць смецце. Ад таго, што людзі вучацца прыбіраць за сабой, наш горад становіцца святлей, чысцей і прыгажэй.
Тэкст і фота
Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.