Спаборнічалі працаўнікі АПК
Напрыканцы студзеня ў Магілёўскім раёне прайшла 15 абласная зімовая спартакіяда сярод сельскіх раёнаў Магілёўшчыны, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу.
У спаборніцтвах прынялі актыўны ўдзел работнікі СВК “Калгас “Радзіма”, ААТ “Новая Друць”, “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, “Аграсэрвіс” і “ПМК-82 Вадбуд”.
У асабістым заліку сярод спартсменаў ва ўзросце да 35 гадоў І месца ў лёгкаатлетычным кросе заняў Уладзіслаў КРАЎЧАНКА (выступаў за ААТ “Новая Друць”).
У асабістым заліку сярод спартсменаў у вагавай катэгорыі больш за 90 кг ІІІ месца па гіравым спорце заняў Юрый ГЛУШАКОЎ (выступаў за СВК “Калгас “Радзіма”).
Таксама жаночая каманда раёна атрымала спецыяльны прыз “За волю да перамогі” ў спаборніцтве па перацягванні каната.
Сярод 25 каманд-удзельніц спартсмены нашага раёна занялі 12 месца.
Алена СНЫТКО,
старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.