Кнігі аб праваслаўных святынях краіны

У прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Праваслаўныя святыні ў выданнях “Беларускай энцыклапедыі імя П. Броўкі”.

Сёлета ў гэтым выдавецтве пабачаць свет тры кнігі: энцыклапедычны даведнік «Жировичи. Свято-Успенский мужской монастырь», кніга «Храм-памятник земли Белой Руси» (о Минском храме-памятнике во имя Всех Святых и в память о жертвах, Спасению Отечества служивших).
Да Дня беларускага пісьменства, які ў першую нядзелю верасня пройдзе ў Бялынічах”, таксама будзе выдадзена кніга Міхася Карпечанкі «І Маці Божай памалюся», што прысвечана адной з хрысціянскіх святынь – іконе Божай Маці Бялыніцкай.

На мерапрыемстве ў Доме прэсы аўтары выданняў і дырэктар выдавецтва Вольга Ваніна падрабязна распавялі аб змесце гэтых кніг, працы над імі.

 

Print Friendly, PDF & Email