У горадзе Чачэрску Гомельскай вобласці прайшоў адкрыты рэспубліканскі турнір па змешаных адзінаборствах

У горадзе Чачэрску Гомельскай вобласці прайшоў адкрыты рэспубліканскі турнір па змешаных адзінаборствах.

Удзел у ім прынялі выхаванцы ваенна-спартыўнага патрыятычнага аб’яднання “Дынамавец”, якое працуе пры МЦ “Ветразь”.

З 20 камплектаў медалёў, якія разыгрываліся ў турніры, бялынічане заваявалі 11!

Першыя месцы ў вагавых катэгорыях занялі: да 55 кг – Вадзім КУНЦЭВІЧ і Аляксей ГРОДНІК, да 60 кг – Арцём ВАЛЧКОЎ, да 65 кг – Яўген АРАХОЎСКІ, да 70 кг – Яўген ШАЎЧОНАК.

На другой прыступцы п’едэстала гонару апынуліся юныя байцы Мікалай СКАЧКОЎ (да 50 кг), Ілья ФІЯЛКОЎСКІ (да 55 кг), Станіслаў КЛУБАЕЎ (да 60 кг), Яўген ФРАНЦУЗАЎ і Уладзіслаў ГОЛАСАЎ (да 65 кг). Трэцяе месца ў вагавай катэгорыі да 80 кг заняў Іван ГАЛІЦЫН.

            Аляксандр ДАЛЖАНКОЎ,

            педагог дадатковай адукацыі МЦ “Ветразь”.

 

Print Friendly, PDF & Email