Прайшла спартакіяда сярод працаўнікоў жылкамгаса
Дзевятая зімовая спартакіяда сярод працаўнікоў БУКП “Жылкамгас” прайшла ў Бялынічах.
Спецыялісты ўстановы і іх сем’і спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, бегу ў мяшках і з абручамі, дартсе, гіравым спорце, а таксама ў конкурсе мастацкай самадзейнасці.
Па выніках свята самыя актыўныя, творчыя і спартыўныя яго ўдзельнікі атрымалі дыпломы прадпрыемства і грашовыя заахвочванні.
Вольга НАБОКАВА.