У музей СВК “Калгас “Радзіма” завіталі воіны-афганцы
15 лютага на сустрэчу з вучнямі Вішоўскай СШ завіталі воіны-інтэрнацыяналісты, ураджэнцы аграгарадка Вішоў. Дзеці падрыхтавалі для іх цікавае мерапрыемства, чыталі урыўкі з пісьмаў і дакументаў, вершы, прысвечаныя Афганскай вайне. Тых, хто загінуў, успомнілі хвілінай маўчаня. Спецыяліст па музейнай рабоце Наталля Пікас расказала дзецям пра кожнага госця, а яны ў сваю чаргу падзяліліся сваімі ўспамінамі пра часы службы. Напрыканцы воіны-“афганцы”падзякавалі рабятам за цёплы прыём і зрабілі фота на памяць.