Кіраўнікі і члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі і грамадзянамі раёна па месцы жыхарства.
На адной з такіх сустрэч з працоўным калектывам аўтапарка № 7 пабывала карэспандэнт раённай газеты.
Падчас свайго выступлення начальнік ААПП РАЎС Сяргей Нізаўцоў уручыў дырэктару прадпрыемства Сяргею Гапееву Падзяку кіраўніцтва РАУС за аказаную дапамогу па ахове грамадскага парадку і забеспячэнне грамадскай бяспекі на тэрыторыі раёна.
У той жа час у ААТ “Аграсэрвіс” у рамках Адзінага дня інфармавання прайшла сустрэча з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандрам Маймусавым.