Лепшыя па ідэалагічнай працы

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб правядзенні штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай, інфармацыйна-прапагандысцкай і выхаваўчай работы, вынікі яго падводзяцца па пяці групах.

У першай групе, куды ўваходзяць працоўныя калектывы арганізацый дзяржаўнай і іншых форм уласнасці з колькасцю работнікаў ад 300 і больш чалавек, пераможцам раённага агляду-конкурсу прызнана БУКП “Жылкамгас” (дырэктар Віктар ІВУЛЁЎ, намеснік па ідэалагічнай рабоце Аляксандр АСІПЁНАК).

Сярод калектываў арганізацый дзяржаўнай і іншых форм уласнасці з колькасцю работнікаў ад 50 да 300 чалавек (другая група) лепшым названы РАНС (начальнік Віталь ВОРАНАЎ, намеснік па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр ЯНКОЎСКІ).

Трэцюю спаборную групу складаюць працоўныя калектывы ўстаноў сацыяльна-культурнай сферы. Лепшай у ёй па арганізацыі ідэалагічнай, інфармацыйна-прапагандысцкай і выхаваўчай работы стала Цэнтральная райбальніца (галоўны ўрач Павел МАНЬКО, адказная за арганізацыю ідэалагічнай работы Алена ХРАПКО).

Сярод працоўных калектываў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў (чацвёртая група) пераможцам агляду-конкурсу абвешчаны СВК “Калгас “Радзіма” (старшыня Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ, адказны за арганізацыю ідэалагічнай работы Міхаіл СКУСАЎ).

У сувязі з невыкананнем умоў раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай, інфармацыйна-прапагандысцкай і выхаваўчай работы за 2019 год пераможца яго ў пятай групе не вызначаны.
Працоўныя калектывы-пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі райвыканкама І ступені, іх кіраўнікі і адказныя за арганізацыю ідэалагічнай работы – прэміямі.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email