Сёння стане вядомы прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанні-2020»

Прамую трансляцыю фінала нацыянальнага адборачнага тура тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24» пачнуць весці ў 22.00, паведаміла кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана СМАЛОНСКАЯ-КРАСКОЎСКАЯ.

Пераможцу выберуць шляхам падсумоўвання галасоў прафесійнага журы і гледачоў. Ён атрымае права прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні-2020», спецыяльную ўзнагароду — стылізаванае «еўравізійнае» сэрца, а з 1 сакавіка стане героем «Дзённікаў «Еўрабачання», якія будуць выходзіць на «Беларусь 1» штотыдзень па нядзелях аж да фіналу Міжнароднага конкурсу ў Ратэрдаме.

Падрыхтоўку і правядзенне нацыянальнага адбору ажыццяўляюць Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза і Міністэрства культуры, якое выступае суарганізатарам.

 

Print Friendly, PDF & Email