Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена СНЫТКО і в.а.галоўнага ўрача ВСУ “Бялыніцкая раённная ветэрынарная станцыя” Іван РАДОЎСКІ сумесна са спецыялістамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама напярэдадні Міжнароднага жаночага свята 8 сакавіка і ў рамках тэматычнай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” наведалі жывёлагадоўчыя аб’екты раёна. Кіраўнікам ферм і комплексаў і жанчынам-жывёлаводам уручылі кветкі і салодкія падарункі – торты, пажадалі пазітыву і добрага настрою. Віншаванні ад галіновага прафсаюза атрымалі калектывы адміністрацый сельгаспрадпрыемстваў, ААТ “ПМК-82 Вадбуд” і райветстанцыі.

Print Friendly, PDF & Email