Вызначаны пераможцы штогадовага абласнога конкурса па прысваенні ганаровага звання “Чалавек года Магілёўшчыны” па выніках за 2019 год

Вызначаны пераможцы штогадовага абласнога конкурса па прысваенні ганаровага звання “Чалавек года Магілёўшчыны” па выніках за 2019 год.

Пераможцамі яго па трох намінацыях названы 15 жыхароў Прыдняпроўскага краю. Сярод іх кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, работнікі сацыяльнай сферы і тыя, хто дасягнуў высокіх паказчыкаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.

У ліку пераможцаў у намінацыі “Невытворчая сфера” — настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Бялынічы Алена СІЛКІНА.

Алена Іванаўна прысвяціла працы ва ўстанове 28 гадоў.

За добрасумленную працу ўзнагароджана граматай упраўлення адукацыі аблвыканкама, Ганаровай Граматай галіновага Міністэрства, нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі”. З’яўляецца ўладальнікам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і спецыяльнай прэміі райвыканкама “Чалавек года” у намінацыі “Невытворчая дзейнасць” па выніках 2019 года.

Прыемна адзначыць, што сярод пераможцаў у гэтай жа намінацыі — яшчэ адзін наш зямляк — Сяргей ТАЧЫЛА, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі магілёўскай абласной бальніцы, кандыдат медыцынскіх навук.

Вольга НАБОКАВА.

Print Friendly, PDF & Email