На сайце Міністэрства замежных спраў з’явіўся раздзел для беларусаў, якім патрэбна дапамога для вяртання на радзіму

У многіх краінах працягваюць дзейнічаць розныя абмежавальныя меры, накіраваныя на прадухіленне распаўсюджвання віруснай інфекцыі COVID-19. З-за гэтага на радзіму не могуць вярнуцца многія грамадзяне, у тым ліку і беларусы.

Каб абагульніць інфармацыю і атрымаць канкрэтныя звесткі для аказання ім падтрымкі, МЗС размясціў на сваім сайце спецыяльную форму. Старонка даступна па адрасе http://mfa.gov.by/ministry/conv/gohome/.

Падрыхтавана па матэрыялах БелТА .

Print Friendly, PDF & Email