У філіяле Аўтапарку №7 запэўнілі: кожная машына на працягу дня апрацоўваецца некалькі разоў
Зараз павінна надавацца пільная ўвага месцам масавага збору людзей, каб пазбегнуць распаўсюджвання каранавіруса.
Дыспетчар аўтамабільнага транспартаТамара АРЦЁМАВА распавяла, што ўсе аўтобусы штодня апрацоўваюцца ў аўтапарку падчас мыйкі перад выездам у рэйс і пасля, а таксама на канчатковых прыпынках транспарту, гэта значыцьнекалькі раз у дзень абавязкова.
– Каб пераканацца ў тым, што апрацоўка праводзіцца, трэба даехаць да канчатковага прыпынку, дзе транспарт стаіць нейкі час. Апрацоўку праводзіць кіроўца спецыяльным дэзрастворам. Праціраюцца поручні, дзверы, сядзенні– тыя месцы, да якіх людзі датыкаюцца рукамічасцей за ўсё, – паведаміла Тамара Міхайлаўна.