Темы

Хлебаробы СВК “Калгас “Радзіма” завяршаюць сяўбу яравога ячменю

 

Хлебаробы СВК “Калгас “Радзіма” завяршаюць сяўбу яравога ячменю. На чарзе – кукуруза і аднагадовыя кармавыя травы.

Хлебаробы гаспадаркі шчыруюць у полі цэлы светлавы дзень. Нездарма ж кажуць, што вясновы дзень год корміць.

– У пасяўной задзейнічаны 4 камбінаваныя сеялкі, – інфармуе галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксандр ЛЕЙБУЦІН. – За 2-3 дні скончым сеяць ячмень. Пад яго адведзены 910 гектараў. Насенне аўса і яравой пшаніцы ўжо ў глебе. Штодзень нашы механізатары засяваюць каля 180 га зямлі. Лідарам сярод іх магу назваць Міхаіла КУЛЯШОВА, які працуе на агрэгаце Lemken. Яго асабісты дзённы рэкорд у гэтую пасяўную кампанію – больш за 70 гектараў.

Для механізатараў СВК “Калгас “Радзіма” створаны добрыя ўмовы працы. Арганізавана двухразовае гарачае харчаванне, якое дастаўляюць прама на поле. Усе ўдзельнікі пасяўной кампаніі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, паколькі працуюць з зернем, пратраўленым хімікатамі. Па словах галоўнага агранома, у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай з распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі ахоўныя меры ўзмоцнены, выконваюцца ўсе рэкамендацыі медыкаў.

                                                 Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

         Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем